ec72d61b     

Орлов Владимир (2) - Гамсахурдзiя - Наш Чалавек (На Белорусском Языке)



Уладзiмiр Арлоў
Гамсахурдзiя - наш чалавек
На плоце наклеены нясьвежы нумар газэты "Правда". Друкаваны орган
прыпыненай партыi абураецца, што мумiю правадыра хочуць вынесьцi з маўзалею й
па-хрысьцiянску аддаць зямлi побач з магiлаю мацi. Аргуманты па-бальшавiцку
грунтоўныя: вось памруць, маўляў, Мiхаiл Сяргеевiч з Раiсай Максiмаўнай, i
заманецца некаму пахаваць iх на Стаўрапольшчыне, каля магiлы мацi былога
генсека... Мiж тым, прэзыдэнт не вылазiць з тэлевiзара, прэзыдэнцiха ўчора
паведамляла народу, што "передвижники внесли большой вклад в искусство", а
прэзыдэнтава мацi днямi яшчэ сядзела на лавачцы пры сваёй сьцiплай
стаўрапольскай хацiнцы, казала тэлегледачам, што Мiша быў актыўны камсамолец,
i таксама памiраць нiбыта не зьбiралася.
А можа, "Правда" нешта ведае?..
Карацей, думай, што хочаш.
Побач з газэцiнаю матляецца аб'яўка: з 30-га маршрутная таксоўка ў
аэрапорт хадзiць ня будзе ў сувязi з паломкаю. А сёньня толькi 25-га. Адкуль
вядома, што акурат празь пяць дзён маршрутка паламаецца - загадка.
Але ўсё гэта драбяза.
Вось праблема, вартая iнтэлiгентнага мужчыны: дзе я знаходжуся?
Вакол кiпарысы, горы, жанчыны й гандлёвыя кропкi Абхаскай Савецкай
Сацыялiстычнай Рэспублiкi, якая ўваходзiць у склад СССР. Але адначасова яна
ўваходзiць i ў Рэспублiку Грузiю, якая ў СССР не ўваходзiць.
Ёсьць толькi адзiн спосаб дабраць тут нейкага сэнсу. Яго завуць Бора
Гальперашвiлi. Гэты абхаскi жыд, здаецца, нiколi ня быў нi акцябронкам, нi
пiянэрам, не вучыўся нi ў школе, нi ў ВНУ, а ад нараджэньня, паблiскваючы
заплылымi тлушчам разумнымi вочкамi, стаяў за стойкаю аднаго з прыморскiх
пiцундзкiх бараў зь непрэтэнцыёзнаю назваю "Бар".
З Борам мы пазнаёмiлiся яшчэ на досьвiтку перабудовы, калi аднойчы так
заўзята падтрымлiвалi дэмакратычныя працэсы, што потым давялося падтрымлiваць
нас. Тады, памятаецца, пляшка цынандалi каштавала ў "Бары" два рублi, а гарачы
сакаўны хачапуры - сорак капеек.
Час не спрыяе чульлiвасьцi, i мы з Борам сустракаемся па-мужчынску
стрымана. Памiж намi адбываецца першы дыялёг.
- Господин Боря, - кажу я, - изможденный организм жаждет бутылочку
цинандали и один хачапури.
- А что, дорогой, - пытаецца "господин Боря", - Белоруссия тоже
отделилась?
- А как же, - адказваю я, падазрона пазiраючы на загадзя адкаркаваную
пляшку без налепкi, а потым на Бору.
Спакойна вытрымаўшы мой позiрк, Бора цiкавiцца:
- А какая у вас будет валюта?
- Драньки и майсюки, - не змаргнуўшы, адказваю я.
- Интересные названия, - з павагаю кажа Бора.
- Причем, в одном драньке будет 99 майсюков, - помсьлiва дадаю я.
Бора настолькi ўражаны складанасьцю нашай грашовай сiстэмы, што хавае
адкаркаваную пляшку без апазнавальных знакаў i адкаркоўвае новую, з налепкай.
- А почему 99, а не 100?
- Потому, что один уже есть.
Гэта мая дробная помста за таямнiцу Абхаскай ССР. Няхай ведае, што й мы ня
ў рэшаце яешню смажым.
З пляшкаю залацiстага цынандалi за восем рублёў, з хачапуры амаль бяз сыру
й бяз масла, затое за траячку, i зь фiлiжанкаю з адбiтым вушкам (шклянкi ў
Абх.ССР цi ў незалежнай РГ ужо скончылiся) я йду да мора й выбiраю сабе
абгладжанае хвалямi й выкiнутае ўрэшце на бераг бервяно.
Шторм быў учора. Сёньня зялёныя хвалi ласкава лiжуць бераг. Раз-пораз
пенлiвы язык мора дастае да самага бервяна. Тады каменьчыкi ўспыхваюць i
пералiваюцца рознымi колерамi, ды хутка зноў робяцца шаравата-аднатоннымi, i
толькi рэдкi зь iх не губляе свае барвы.
Зьверху грэе сонца, зьсярэдзiны - цынандалi, зьнiзу - утульнае



Содержание раздела