ec72d61b     

Орлов Владимир (2) - Сьцягi Над Горадам (На Белорусском Языке)



Уладзiмiр Арлоў
Сьцягi над горадам
Гераiчны абразок часоў незалежнасьцi
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
ПАЭТ I БАРД Сяржук Сокалаў-Воюш;
СТАРШЫНЯ ПОЛАЦКАЕ РАДЫ БНФ Анатоль Кулiк, асуджаны за бел-чырвона-белы
сьцяг у гады перабудовы;
СЯБРА ПАЭТА I БАРДА дый усiх астатнiх Базыль Храмцоў, асуджаны за тое
самае ў тыя самыя гады;
КАРЭСПАНДЭНТКА абласной газэты "Народнае слова" Ларыса Малашэня;
АЎТАР гераiчнага абразка;
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ тав. Камароў;
вахцёрка, мiлiцыянты, людзi ў цывiльным.
Дзея адбываецца перад будынкам Полацкага гарсавету, у ягоных нетрах, а
таксама на гарышчы й на даху.
Субота, трэцi дзень, як сэсiя Вярхоўнага Савету Рэспублiкi Беларусь
зацьвердзiла новы Дзяржаўны сьцяг.
Над гарсаветам цiхамiрна лунае чырвона-зялёны, сярпаста-малаткасты,
бальшавiцка-мусульманскi "флаг" БССР.
У выпадку сцэнiчнага ўвасабленьня твору можа гучаць Дзяржаўны гiмн БССР
або папулярная народная песенька: "Зьлева молат, справа серп, Гэта наш савецкi
герб. Хочаш жнi, а хочаш куй..." i г. д.
1-Я ДЗЕЯ
Пяцёра першых дзейных асобаў зь бел-чырвона-белым сьцягам шпарка
падымаюцца па сходах i заходзяць у кабiнэт намесьнiка старшынi гарсавету тав.
Камарова, якi ў выхадны дзень дбае пра палачанаў на сваiм працоўным месцы.
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. Спадар Камароў...
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ (зацкавана азiраецца, магчыма, думае, што яго
прыйшлi забiраць). Что такое?
ПАЭТ I БАРД. Чаму гарсавет не выконвае пастанову Вярхоўнага Савету пра
Дзяржаўны сьцяг?
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ (вiдавочна супакойваючыся). Какой пастановы?
Никакой команды не было, вот и не выконваем (перакрыўляе). Будет команда -
будем выконваць.
ПАЭТ I БАРД. Сярод нас двое асуджаных за гэты сьцяг.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ. Я ничего не знаю. Не мешайте мне работать
(робiць выгляд, нiбыта нешта пiша, а ў сапраўднасьцi колькi разоў абводзiць на
сваёй паперыне загадкавае слова "повысить").
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. У вас свая праца, у нас - свая.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ (у позiрку, далiкатна кажучы, нялюбасьць да
вiзытантаў, а разам зь ёю - нямоглая злосьць: такога ў жыцьцi тав. Камарова
яшчэ не было). Кто вы такие?
ПАЭТ I БАРД. Я - сябра сойму БНФ Сокалаў-Воюш.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ (махае рукамi). Кто вас не знает!
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ (сувора). Спадар Камароў, нам трэба ключ ад выхаду на
дах.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ (падазрона пазiраючы на карэспандэнтку). Чем
вы там будете заниматься?
СЯБРА ПАЭТА I БАРДА. Уздымаць Дзяржаўны сьцяг.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ. Будет команда, тогда и вздымем.
АЎТАР (залiшне пафасна). Спадар Камароў, мы ведаем, што вы гэты сьцяг
ненавiдзiце, але празь 10 хвiлiнаў ён будзе вiсець над вашым кабiнэтам.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ. Кто вы такой?
Аўтар прадстаўляецца.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ. Вы вообще не полочанин и не имеете права
здесь находиться.
АЎТАР (нахабна). А вы мяне дэпартуйце.
НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ. Вы - хулиганы!
СЯБРА ПАЭТА I БАРДА (з адценьнем злараднасьцi). А вы не выконваеце
пастановы Вярхоўнага Савету.
Пяцёра вiзытантаў выходзяць. Тав. Камароў лiхаманкава хапаецца за тэлефон.
2-Я ДЗЕЯ
Загаджанае галубамi гарышча. Кавалак нейкага транспаранту са словамi
"Дадим больше..."
Старшыня рады БНФ разам з паэтам i бардам вылазяць праз вакенца на дах.
Паэтаў сябра i аўтар сядзяць, прыкрываючы тыл, на гарышчы. Карэспандэнтка
застаецца ўнiзе перад будынкам.
Бальшавiцкi сьцяг паўзе долу. Карэспандэнтка занатоўвае гiстарычную падзею
ў запiсной кнiжцы. Пад'яжджае варанок з нарадам



Содержание раздела