ec72d61b     

Орлов Владимир (2) - У Нас У Серабранцы (На Белорусском Языке)



Уладзiмiр Арлоў
У нас у Серабранцы
Пераехаўшы ў Менск, я жыў спачатку ў падвале бяз адрасу.
Вядома, я мог напiсаць на канвэрце назву вулiцы й паставiць нумар дому,
але пошту ў падвал усё адно не насiлi, i ў гэтым сэнсе жылося зацiшна.
Хто завiтваў да мяне на гасьцiны, можа засьведчыць, што падвал быў з усiмi
выгодамi й нават бяз вокнаў. Праўда, адтуль трэба было раз-пораз выходзiць на
працу, дзе мiлiцыя й склала тры пратаколы за пражываньне без прапiскi.
Пасьля гэтага ў Саюзе пiсьменьнiкаў запыталiся ў мяне, дзе я жыву. Я шчыра
прызнаўся: у падвале. Адказныя таварышы пранiклiся шкадобаю i праз год далi
мне кватэру.
Так я й апынуўся ў нас у Серабранцы, i цяпер за пражываньне на маёй плошчы
без прапiскi маю законнае права скласьцi пратакол на хамяка Хаменнi й на котку
Басю (у афiцыйным дакумэньце будзе фiгураваць поўнае ймя: Басота).
Апрача асобаў сумнiцельных i непрапiсаных, у нашым доме ў розны час жылi й
жывуць людзi прапiсаныя, вядомыя ды заслужаныя.
Па-першае, у нашай кватэры атайбаваўся калiсьцi пiсьменьнiк Вячаслаў
Рагойша, а да яго заходзiў Уладзiмер Караткевiч, якi, кажуць, браў тут чарку й
сьпяваў песьнi ня горай, чым ён гэта робiць у забароненым некалi фiльме
паводле ягонага раману "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi".
Цяпер у нас у доме жыве крытык i перакладчык Галiна (ашчаджаючы яе спакой,
абыйдземся бяз прозьвiшча). Жыве таксама паэтка Валяньцiна, якая зрэдзьчас
падпiсваецца псэўданiмам Вiта Гнаная. Атрымлiваецца сапраўдная лiтаратурная
вiктарына, да якой можна дадаць пытаньне: якi вядомы беларускi археоляг стаўся
героем мастацкага твору ў сувязi з тым, што ў яго ў археалягiчнай разьведцы
ўтапiлiся штаны?
Гэты археоляг, купiўшы новыя штаны, таксама на законных падставах пражывае
ў нашым доме.
Тут жывуць Алесь, Алiна, ажно два Данчыкi i Дануся.
А калi дадаць яшчэ й небясьпечнага ў нядаўнiм мiнулым нацыяналiста, а
сёньня народнага дэпутата Пятра Садоўскага, дык нехта абавязкова скажа:
гняздо.
Паблiзу нашага дому ёсьць канал, на якiм вядуцца качкi. Раней па канале
плаваў лебедзь, але ня вытрымаў "перестройки" i адляцеў кудысьцi ў эмiграцыю.
А вось яшчэ адзiн знаны нацыяналiст прафэсар Уладзiмер Конан "перестройку"
вытрымаў i па-ранейшаму глядзiць на сьвет зь верхатуры суседняга
шматпавярховiка.
Часам прафэсар можа ўбачыць, як ранiцой па беразе каналу бегае парлямэнтар
Пятро Садоўскi. Мiнакi з захапленьнем назiраюць, як бягун распранаецца й дае
нырца. Як кажа адзiн з выбаршчыкаў, на тое ён i народны дэпутат.
Прыбег, значыцца, аднойчы спадар Садоўскi ранiцай на канал i - у ваду. А
на беразе сядзiць рыбак з вудаю. А мо й не рыбак, i нiякая ў яго ў руках ня
вуда, а партатыўны перадатчык (як кажуць вэтэраны беларускiх выдавецтваў,
"мает рацыю"). Сядзiць гэты вудаль i глыбакадумна так кажа:
- Ну што, Пятро, дабегаўся?
Дэпутат зьдзiвiўся, але плыве як нiчога нiякага.
А вудаль удакладняе:
- Вылазь, Пятро. Пераварот.
Дэпутат зiрнуў на дом, а адтуль жонка бяжыць.
Тут ён i зразумеў, што гэта ня жарцiкi. Ды якiя там жарцiкi, калi
пiсьменьнiк Барыс Сачанка гэты пераварот прадказваў ад самай зiмы ўжо разоў зь
дзесяць.
Народ вудзiў рыбу, а народны дэпутат апрануўся й паехаў хутчэй у
парлямант. А тым часам нехта з парлямэнтараў шукаў, куды б зашыцца, нехта,
рыхтуючыся да адсiдкi, культурна складаў у партфэль камплект бялiзны з зубной
шчоткай, а нехта ехаў ужо ў цягнiку ў Санкт-Пецярбург, каб пачынаць усё
спачатку.
Карацей, 19 жнiўня.
Гэта парлямэнтары.
У паспалiтых людзей таксама ўзьнiклi



Содержание раздела