ec72d61b     

Орлов Владимир - Незалежнасьць - Гэта (На Белорусском Языке)



Уладзiмiр Арлоў
Незалежнасьць - гэта...
Незалежнасьць - гэта калi ты зьявiсься на сьвет у радзiльнi, дзе няма сама
стэрыльных на зямлi прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкi.
Незалежнасьць - гэта калi твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць
дакумент, што ты сапраўды нарадзiўся i што цябе назвалi ў гонар дзеда Рыгорам,
i кабета, якая сядзiць там, спакойна выпiша яму гэты дакумент, а ня выцягне са
стала "Справочник личных имён народов СССР" i ня будзе, размахваючы iм,
гiстэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына
Файзулой цi нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога iмя проста не
iснуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий).
Незалежнасьць - гэта калi ты пойдзеш у школу i цябе будуць вучыць на тваёй
мове (а дзяўчынку Гражынку, якая падабалася табе ў дзiцячым садзе, - на яе
мове, а твайго суседа хлопчыка Мiшу, тату якога завуць Iсакам, - на ягонай, а
другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькi якога прыехалi сюды, бо ў iхнiм
горадзе на Волзе, каб купiць малому малака, трэба займаць чаргу а пятай
гадзiне ранiцы, - на ягонай). Цябе будуць вучыць на тваёй мове, i дзеля гэтага
тваiм тату й маме ня трэба будзе ўсё лета зьбiраць па кватэрах заявы бацькоў,
якiя не тое каб не хацелi вучыць сваiх дзетак так, як твае тата й мама, а
проста нiколi пра гэта ня думалi, бо вырасьлi пры iнтэрнацыяналiзьме. I гэтыя
заявы не трэба будзе губляць тры разы дырэктару й два - сакратарцы, i першы
верасьнёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лiнейцы, што "год от года хорошеет
материально-техническая база нашей школы", а прыйшоўшы ў сваю клясу не
даведаесься, што дзякуючы няўхiльнаму клопату партыi й ураду, у вас на ўсю
клясу толькi адзiн лемантар i дзьве "матэматыкi" на роднай мове.
Незалежнасьць - гэта калi твая дружына ня будзе змагацца за права насiць
iмя Паўлiка Марозава цi Аляксандра Мясьнiкова, бо ўсе вы цудоўна ведаеце, як
любiў свайго татку Паўлiк i як любiў беларусаў Мясьнiкоў.
Незалежнасьць - гэта калi ты будзеш студэнтам i на лекцыi па вышэйшай
матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, якi вучыцца за грошы сваёй,
а не тваёй краiны, нахiнецца да цябе i запытае, што значыць слова
"iмавернасьць", i ты па-французку растлумачыш яму.
Незалежнасьць - гэта калi ты будзеш служыць у войску не далей за памежны
горад цi вёску твае зямлi, затое табе нiколi не загадаюць фарбаваць траву i
прыбiраць тэрыторыю "вот от сюда и до обеда". У нядзелю ты зможаш прыехаць да
бацькоў цi да свае дзяўчыны, затое нiхто не назаве цябе "бульбашом", а твайго
сябра - "черножопым" за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, i
выдатнiкi баявой i палiтычнай падрыхтоўкi ня будуць у працэсе гэтай
падрыхтоўкi рабiць табе "велосипед", i табе нiколi не загадаюць гастрыць
сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку цi ў Тбiлiсi.
Незалежнасьць - гэта калi твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену,
i ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып'яце кавы насупраць
палацу Шонбрун, i ведаеш, што перад вашай вандроўкаю нiхто не будзе
высьвятляць у цябе, цi быў ты ў дзяцiнстве жыдом, а таксама, цi быў ты раней
за мяжою i калi вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтаю.
Незалежнасьць - гэта калi на Дзяды, у Дзень памяцi продкаў, ты iдзеш на
могiлкi й ведаеш, што паставiш сьвечку й пакладзеш кветкi, а ня станеш
удзельнiкам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралiтычным газам цi новае
мадэлi гумовага дручка.
Незалежнасьць - гэта калi твой сын прынёс са школы пяцёрку п



Назад